Шыфр
412Г000292
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, аг. Геранёны, с/с Геранёнскі, каля касцёла
Датаванне
ХV–ХVI стст.
Паселішча Геранёны згадваецца ў пісьмовых крыніцах пачынаючы з першай паловы XV ст. Мяркуецца, што на мяжы XV - пачатку XVI ст. тут быў пабудаваны мураваны замак, які належаў Гаштольдам да 1542 г. Непрыгодным для абароны і жыцця замак аказаўся ўжо пасля вайны 1654-1667 гадоў. На думку некаторых навукоўцаў, у ХІХ ст. вялікая колькасць мураванага матэрыялу замка была вывезена на розныя пабудовы ў суседнія пасяленні, у тым ліку Ліпнішкі (для будаўніцтва касцёла). Да цяперашняга часу захаваліся рэшткі абарончых валаў, вуглавых вежаў, равоў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён