Шыфр
213Г000525
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
60-я гг. XVI ст.
Рэшткі земляных умацаванняў, якія захаваліся ў межах усходняй часткі в. Суша, з'яўляюцца рэшткамі, якія засталіся ад драўлянай крэпасці пабудаванай у жніўні 1567 г. у час Лівонскай вайны 1558-83 гг. маскоўскім ваяводай Юрыем Такмаковым. У 1567 і 1579 гг. пад сценамі ўмацаванняў адбыліся жорсткія баі паміж войскамі Маскоўскага княства і ВКЛ. У канцы 1579 г. умацаванні былі разбураны.
Першае абследаванне рэшткаў земляных умацаванняў было праведзена маскоўскім археолагам М.Г. Рабіновічам у 1948 г. У 1969 г. рэшткі крэпасці абследаваў М.А. Ткачоў, у 2016 г. - Клімаў М.В.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён