зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Роспіс "Зямля Светлагорская" ў гарадскім цэнтры культуры

Шыфр

312Ж000742

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Светлагорскі раён, г. Светлагорск, вул. імя 50-годдзя Кастрычніка, 19

Датаванне

1972 г.

Апісанне

У 1972г. у Светлагорску будуецца тагачасны палац культуры хімікаў. Для ўпрыгожання адной са сцен быў запрошаны мастак Г.Х.Вашчанка.  Каб  натхніцца Светлагоршчынай, мастак наведвае тагачасны камбінат штучшага валакна, часта гуляе па беразе Бярэзіны.  У наш час роспіс “Зямля Светлагорская” – класіка  манументальнага роспісу; ён уключаны  амаль ва ўсе зборнікі,  прысвечаныя  манументальнаму  мастацтву. “Зямля Светлагорская” выдзяляецца вытанчанай пластычнасцю і арнаментальнасцю, тонкім сумяшчэннем каляровых плямаў. Роспіс зроблены полівінілацэтатнай тэмперай па леўкасу.

 Манументальнае пано складаецца з трох частак, якія арганічна перацякаюць адна ў другую. Яблыкі і коні, буслы, якія быццам купаюцца ў глыбіні неба, жанчына з хлебам каля магілы невядомага салдата, сучасная работніца тэкстыльнай прамысловасці, хлопец з раскрытай кнігай -- усе гэтыя вобразы кампазіцыйна аб'яднаны светавымі кругамі і сферамі: менавіта ў іх і сярод іх развіваюцца сюжэтныя дзеянні.