Шыфр
412Г000064
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XVI ст. - XVII ст.
Апісанне
Замак -- трохпавярховае прамавугольнае ў плане збудаванне (94,9х78,4 м). Яго карпусы з 4 шасціграннымі шатровымі вежамі ўтваралі замкнёны амаль квадратны двор (65,4х57,4 м). Арачны праезд зроблены ў шматграннай надбрамнай вежы, якая была ўбудавана ў паўночна-ўсходні корпус. Пад замкам размяшчаліся вялікія скляпеністыя падвалы. Інтэр"еры былі багата аздоблены. Сцены ўпрыгожаны жывапісам. На дадзены момант у замку праводзяцца рамонтна-рэстаўрацыйныя работы.У адноўленай Паўночнай вежы размешчана музейная экспазіцыя.