Шыфр
613Г000196_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1811 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Да былых збудаванняў адносіўся будынак, які размяшчаўся ў заходняй частцы ад партэра, насупраць “Імбара”. Па захаванай гістарычнай фатаграфіі, выкананай Я.Булгакам у 1925 годзе, можна апісаць вонкавы выгляд галоўнага фасада дадзенай пабудовы. Асноўны аб'ём будынка прамавугольны ў плане, па асобных знешніх прыкметах нагадвае архітэктуру сядзібнага дома: тыя ж афарбаваная ў белы колер вуглавыя і аконныя ліштвы, здвоеныя пары калон на ганку, якія падтрымліваюць падстрэшак над ім, які з'яўляецца працягам даху, высокі двухсхільны дах з шырокай пячной трубой па каньку даху. З заходняга боку захаваўся яшчэ адзін ганак з двума ступенямі. Вонкавы прэзентабельны выгляд хутчэй за ўсё адказвае жылому прызначэнню, верагодна, афіцына (ці флігель) – спецыяльная надворная пабудова шляхецкай сядзібы ў Беларусі, куды пераносіўся комплекс службовых памяшканняў, што дазваляла пакінуць у сядзібным доме толькі парадныя і жылыя памяшканні.