Шыфр
613Г000196_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. XVIII ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Згодна з надпісам, высечаным на камяні, які ўмураваны ў цагляны мур галоўнага фасада, капліца была пабудавана ў 1809 г. Узор класіцызму ў беларускай архітэктуры малых форм. Па захаваных фрагментах сцен можна зрабіць выснову, што гэта быў сіметрычны квадратны невялікі ў плане цагляны будынак 5.0 х 5.0 м, вышынёй ад зямлі да карніза каля 3.2 м., з двума трохвугольнымі франтонамі па галоўнай восі і двухсхільным дахам, які быў сарваны падчас урагану ў пачатку 1960-х гадоў. Па захаваных вуглавых фрагментах мура можна мяркаваць, што раней памяшканне было перакрыта крыжовым цагляным скляпеннем, да цяперашняга моманту страчанага.