Шыфр
213Д000919
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХIХ ст.
Апісанне
Архітэктурны ансамбль сінагагальнага двара былога мястэчка, сучаснага аграгарадка Лужкі - яскравы тыповы прыклад комплексу іўдзейскіх культавых будынкаў перыяду ХIХ стагоддзя. Былая сінагога - аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак на схіле высокай надпоплаўнай тэрасы правага берага ракі Мнюта. Падмурак выкладзены з бутавага каменю, з боку вуліцы на ўзроўні гарызонта зямлі, высокі з боку тэрасы. Сцены часткова выкладзены з бутавага каменю, часткова з цэглы. Канструкцыя і пакрыццё даху адсутнічае. У інтэр'еры захаваліся фрагменты тынку з рэшткамі насценных роспісаў.
Захаваліся руіны міквы - прамавугольны ў плане будынак з бутавага каменю. Міква размешчана ў поплаве, на правым беразе ракі Мнюта, у некалькіх метрах ад кромкі вады.