Шыфр
112Г000224
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1750 г.
Стыль
Барока
Касцёл пабудаваны ў 1750 г. з цэглы на паўночны ўсход ад вёскі Язвіны, на ўзлессі. Касцёл не дзейнічае, у аварыйным стане.
Асноўны квадратны ў плане аб'ём невялiкiм уступам пераходзiць у паўкруглую апсiду. Уся пабудова накрыта стромкiм двухсхiльным дахам, паўкруглым над алтарнай часткай.
Пры перабудове касцёла ў праваслаўны храм у сярэдзiне вiльчыка даху была зроблена цыбулепадобная галоўка на высокiм васьмiрыковым барабане. Пластыку архiтэктуры ўзбагачаюць скругленыя вуглы будынка, лапаткi i нiшы з ракавiнамi на галоўным фасадзе. Будынак асветлены 4 лучковымі аконнымі праёмамі і круглай люнетай у апсідзе.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён