зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000878

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1645 г.

Апісанне

Царква Усіх Святых знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Бягомля, у месцы перасячэння некалькіх вуліц, на ўзвышшы. З'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. 

Храм уяўляе сабой крыжавідную форму. Шматпланавая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з папярочнага прытвора-званіцы, трапезнай і апсіды. Архітэктурна-дэкаратыўны эфект храма ствараецца спалучэннем рознакаляровай бутавай муроўкі сцен, таўшчынёй звыш аднаго метра, з атынкаванымі элементамі дэкору, вуглавымі шырокімі лапаткамі, тонкапрафіляванымі карнізамі, аркатурнымі фрызамі, фігурнымі паяскамі высокіх арачных аконных праёмаў.

На сённяшні час без істотных пашкоджанняў захавалася толькі паўднёвая частка царквы – прытвор-званіца. Квадратны барабан над уваходам і гэтая частка царквы накрыта часовым шыферным дахам. З заходняга боку добра захавалася прамавугольная прыбудова, якая выступае над іншым прамавугольным прыбудаваным аб’ёмам большай шырыні, з дэкаратыўнымі масіўнымі квадратнымі паўкалонамі. Паўночная частка будынку не захавалася і прадстаўлена толькі падмуркамі і тарцовымі часткамі заходняй і ўсходняй сцен. Усходняя сцяна царквы нагадвае заходнюю, але мае значна большыя пашкоджанні і разбурэнні.

Першыя звесткі аб Бягомльскай царкве адносяцца да 1645 г. Першапачаткова царква была ўніяцкай. Пасля 1837 г. была пераведзена ў праваслаўе. 

У 1877-1886 гг. царква была перабудавана.

Да сваёго закрыцця ў 1930-я гг. у царкве захоўвалася ўнікальная бібліятэка, архіў, старадаўнія іконы, якія, на жаль, у час ганенняў на царкву былі знішчаны.

У 1930-я гг. храм быў прыстасаваны пад клуб, інтэрнат, карчму. У 1937 г. паставілі паравік, да яго падключылі пілараму, а ў царкве зрабілі млын. Пасля вайны, у 1948 г., у царкве працавала піларама. 

У 1991 г. будынак быў вернуты вернікам. У гэтым жа годзе царква была асвешчана ў імя Усіх Святых.

На сённяшні дзень штогод у Бягомльскай царкве Усіх Святых шырока адзначаецца свята, якое праводзіцца ў першую нядзелю пасля Троіцы.

Старонка