зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Сабор Аляксандра Неўскага

Шыфр

113Г000590

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1866 г.

Стыль

Позні класіцызм

Апісанне

Сабор Аляксандра Неўскага з'яўляецца помнікам праваслаўнай  культавай архітэктуры канца ХІХ ст. (1866 г.). Стыль пабудовы - позні класіцызм. Будынак узведзены па праекце архітэктара Міхайлоўскага. 

Сабор складаецца з трох частак. Прамавугольны ў плане асноўны трохнефавы аб'ём накрыты двухсхільным дахам. Над тамбурам узвышаецца званіца (васьмярык на чацверыку), завершаная купалам з галоўкай. Асаблівасцю будынка з'яўляецца паўкруглая ў плане трох'ярусная алтарная частка, верхні ярус якой -- светлавы барабан з люнетамі, накрыты вялікім купалам. 

Мастацкі эскізны праект галоўнага іканастаса ў асаблівым візантыйскім стылі з перавагай “золата на блакітным” распрацаваў архітэктар Сычоў. Іканастас быў выраблены ў пецярбургскай майстэрні Козырава. Абразы на іканастас напісалі ў жаночым Уваскрасенскім манастыры, а таксама ў маскоўскім Новадзявочым. З пецярбургскага завода купца Пікеева прывезлі 9 званоў.

Сабар быў асвечаны ў кастрычніку 1866 г. Царква ніколі не зачынялася і працягвае дзейнічаць.