зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Самшытавы грэбень з літарамі алфавіта-кірыліцы

Шыфр

121Ж000088

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

XIII- пачатак XIV стст.

Апісанне

Грэбень быў знойдзены ў 1970 годзе ў час археалагічных раскопак старажытнага гарадзішча Бярэсце пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук Лысенка Пятра Фёдаравіча ў пабудове 8, палявы № 124, пласт 5, квадрат 7.

Унікальнасць прадмета ў тым, што на ім выразаны першыя трынаццаць літар кірылічнага алфавіту. На адной паверхні высечаны літары "Аз, Букі, Ведзі, Глаголь, Дабро, Есць", на адваротнай - "Жывеце, Зело, Зямля, Іжэ (Н), I, Како, Людзі". Літары выразаны цвёрдай упэўненай рукой і захоўваюць палеаграфічныя асаблівасці канца XII - пачатку XIII стст. Літара "Аз" мае трохвугольны кузаў, наклонную заднюю мачту і гарызантальную накрыўку над верхнім вуглом, што характэрна для XI - пачатка XIII стст. У літары "Букі" трохвугольны кузаў, што характэрна для пачатка XIII ст. "Ведзі" мае сіметрычныя абрысы і роўныя па вышыні обе паловы, такое напісанне сустракаецца ў ХІ-ХІІІ стст. У літары "Дабро" ножкі працягваюць абрысы бакавых мачт, што характэрна да XIV ст. Літара "Н"(Іжэ) мае сіметрычны абрыс, перакладзіну пасярэдзіне мачт. Па асаблівасцях абрысу літар грэбень можна аднесці да пачатку XIII ст.

З часу выяўлення грэбень вывучаўся ў Інстытуце гісторыі АН БССР. 4 красавіка 1972 г. па акту № 2113 перададзены на пастаяннае захаванне ў калекцыю "Археалогія" Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.