зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мастацтва выцінанкі Брэсцкай вобласці

Мастацтва выцінанкі Брэсцкай вобласці

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

13БК000145

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст; Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён; Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён; Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён; Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён; Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён; Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён; Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён; Брэсцкая вобласць, Пінскі раён; Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён

Апісанне

Мастацтва выцінанкі фарміруе пачуццё ідэнтычнасці, выконвае функцыю трансляцыі традыцый, праз тэматычныя вобразы і сюжэты, прымеркаваныя да свят народнага і царкоўнага календара, садзейнічае павазе да культурнай разнастайнасці творчасці чалавека, з'яўляецца своеасаблівым асобным напрамкам мастацтва.

Выцінанка - гэта тэхніка выразання з белай, чорнай або каляровай паперы, у выніку якой атрымліваюцца ўзорыстыя дэкаратыўныя вырабы.

Мастацтва выцінанкі ўзнікла ў Старажытным Кітаі, якое звязана з вынаходствам паперы. У познім Сярэднявеччы выцінанка трапляе праз Блізкі Усход у Еўропу і ў XVIII–XIX стагоддзях пашыраецца амаль на ўсёй яе тэрыторыі, у тым ліку і ў Беларусі – спачатку ў шляхецкім, гарадскім, пазней – у сялянскім асяроддзі. Распаўсюджванне выцінанкі ў традыцыйным народным побыце было абумоўлена двума асноўнымі фактарамі: адноснай даступнасцю паперы і зменамі ў характары інтэр'ера традыцыйнага жылля беларусаў.

Адраджэнне выцінанкі на Брэстчыне пачалося ў пачатку 2000-х гадоў, калі ўжо тады знакаміты брэсцкі майстар выцінанкі Святлана Вяль правяла шэраг майстар-класаў для работнікаў культуры вобласці, пасля чаго сцены ўстаноў культуры, а затым і вокны дамоў пачалі ўпрыгожвацца класічнымі народнымі сюжэтамі выцінанкі (дрэва жыцця, птушкі і інш.). Паралельна, у г.п. Ружаны, майстар выцінанкі - Юрый Малышэўскі ствараў шляхам выразання скальпелем сюжэтныя папяровыя кампазіцыі на гістарычныя і жыццёвыя тэмы. Крыху пазней, у Брэсце развіваць выцінанку пачалі амаль адначасова дзве майстрыхі Марына Марчук і Ніна Міхайлава, адна перадавала майстэрства сярод студэнтаў, другая - навучэнцам сярэдняй школы. Вынікам гэтай працы сталі абласныя выставы выцінанкі і друкаванае выданне "Велікодны вернісаж" (2010 г.). Сёння ў Брэсцкай вобласці, звыш 10 майстроў, якія працуюць у тэхніцы "выцінанка" і перадаюць сваё майстэрства малодшаму пакаленню. Ва ўстановах культуры ў гэтым напрамку працуюць разнастайныя клубныя фарміраванні, якія вядуць актыўную работу, з мэтай далучэння і зацікаўленасці моладзі да мастацтва выцінанкі. Выцінанка, як мастацкі элемент, мае шырокую прастору для рэалізацыі творчага патэнцыялу дызайнераў рознага кірунку.

Сёння выцінанка выйшла на прафесійны ўзровень і можа ўражваць сваімі выяўленчымі якасцямі, гульнёй сіметрыі, глыбокім зместам, шматузроўневым раскрыццём сэнсаў, гучаннем візуальных пульсавалых рытмаў, патокаў і віхур.

Старонка