Шыфр
513В000085
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X ст.
Апісанне
Селішча каля в. Бярэзавічы - гэта помнік матэрыяльнай культуры, пакінуты насельніцтвам сярэднявечча паміж X і XVIII стагоддзямі.
Селішча каля в. Бярэзавічы на разараным поле і цягнулася на некалькі соцен метраў (да 400 м) уздоўж левага берага ручая Сянькоў, ператворанага ў меліяратыўную канаву. Шырыня селішча складае да 300 м. Помнік знаходзіцца на пагорку, вышынёй да 3 м. Для больш дакладнага вызначэння межаў помніка патрэбна правядзенне археалагічных раскопак. Ахоўная дошка на помніку адсутнічае.
Абавязковым элементам, які падлягае захаванню, з’яўляецца культурны пласт селішча. Культурным пластом у археалогіі называюць пласт зямлі, які змяшчае рэшткі жыццядзейнасці старажытных людзей.
Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі селішчаў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці сельскага насельніцтва ў сярэднявеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення балцкіх і славянскіх плямёнаў.