Шыфр
513В000071
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
другая чвэрць І-га тысячагоддзя н.э.
Апісанне
Селішча на паўднёва-заходняй ускраіне г. Бабруйска - гэта помнік матэрыяльнай культуры, пакінуты насельніцтвам жалезнага веку і ранняга сярэднявечча ў перыя паміж жалезным векам і XIII ст.
Абавязковым элементам, які падлягае захаванню, з’яўляецца культурны пласт селішча. Культурным пластом у археалогіі называюць пласт зямлі, які змяшчае рэшткі жыццядзейнасці старажытных людзей.
Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння гісторыі г. Бабруйска і Бабруйскага раёна, таму што раскопкі селішчаў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці сельскага насельніцтва ў жалезным веку і раннім сярэднявеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення балцкіх і славянскіх плямёнаў.