Шыфр
513В000780
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Горацкі раён, в. Ліхачова, на левым беразе р. Пална, на агародах вёскі
Датаванне
XVI–XVIII стст.
Апісанне
Помнік знаходзіцца ля в. в. Ліхачова, на левым беразе р. Пална. На сядзібах мясцовых жыхароў сабраны фрагменты ганчарнай керамікі. Адкрыў і абследаваў селішча ў 1987 г. В.Л. Насевіч.
Тэрыторыя помніка абмежавана на паўднёвым ўсходзе - па лініі на адлегласці 20 м ад будынкаў прылеглых сядзіб, на паўночным захадзе - па лініі паміж агародамі і рэчышчам р. Пална, на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе - па ўмоўным лініям, злучаным з паўночна-заходняй і паўднёва- усходняй лініямі. Агульная плошча помніка складае 45000 кв. м.