Шыфр
513В000843
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, в. Ільюхіна, 2,2 км на паўночны ўсход ад вёскі, на левым беразе р. Іпуць, на месцы стаянкі
Датаванне
XI - XII стст.
Апісанне
Селішча знаходзіцца на паўночны ўсход ад в. Ільюхіна, на левым беразе р. Іпуць, на месцы стаянкі. Адкрыў у 1994 г. і абследаваў ў 1996 г. В.Ф. Капыцін.
Падчас абследавання ўздоўж разворанай броўкі першай надпоплаўнай тэрасы, з паўднёвага боку дарогі на в. Гулькі, на плошчы 170x60 м, былі сабраны фрагменты ганчарнага посуду. Культурны пласт пашкоджаны ворывам.