Шыфр
513В000849
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, в. Куляшоўка, на паўднёвай ускраіне вёскі, на правым беразе р. Рэкта, на месцы стаянкі
Датаванне
XI - XII стст.
Апісанне
Селішча знаходзіцца на паўднёвай ускраіне в. Куляшоўка, на правым беразе р. Рэкта, на месцы стаянкі. Адкрыў у 1994 г. В.Ф. Капыцін, абследаваў ў 2011 г. А.У. Коласаў.
У агаленнях берага першай надпоплаўнай тэрасы, на плошчы 100x70 м сабраны фрагменты ганчарнай керамікі.