Шыфр
513В000898
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, в. Хадунь, на паўночнай ускраіне вёскі, на лукавіне левага берага р. Асцёр, на месцы стаянкі
Датаванне
XI–XIII стст.
Апісанне
Селішча знаходзіцца на паўночнай ускраіне в. Хадунь, на лукавіне левага берага р. Асцёр, на месцы стаянкі. Адкрыў у 1994 г. В.Ф. Капыцін, абследаваў у 2011 г. А.У. Коласаў. Падчас абследаванняў у агаленнях першай надпоплаўнай тэрасы на плошчы 120x70 м сабраны фрагменты ганчарнай керамікі.