Шыфр
513В000937
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, в. Краснае, 0,2 км на паўночны ўсход ад вёскі, на левым беразе р. Чорная Натапа
Датаванне
XII–XVII стагоддзі
Апісанне
Селішча - рэшткі паселішчаў, жыхары якіх займаліся сельскагаспадарчай дзейнасцю: земляробствам, жывёлагадоўляй, хатнімі промысламі і ў меншай ступені паляваннем, збіральніцтвам, рыбалоўствам. У старажытнарускіх летапісах сельскія паселішчы называліся весі, пагосты, цвінтары, слабоды.
Селішча эпохі Старажытнай Русі і болей позняга часу на левым беразе р. Чорная Натапа, у 0,2 км на паўночны ўсход ад вёскі, размешчанай на процілеглым беразе, у 1 км на поўдзень ад в. Усполле, у 150 м на паўночны захад ад шашы Чавусы-Мсціслаў, вакол сельскіх могілак в. Краснае.