зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча

Шыфр

513В000953

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, в. Новыя Віхраны, на паўночнай ускраіне вёскі, на левым беразе р. Віхра

Датаванне

XII–XVII стагоддзі

Апісанне

Селішча знаходзіцца на левым беразе р. Віхра, на паўночнай ускраіне вёскі, на правым  і левым берагах безназоўнага ручая, левага прытока р. Віхра, у полі.

На разараным полі правага берага ручая сабрана вялікая колькасць фрагментаў керамікі ад гаршкоў, некаторыя арнаментаваныя гарызантальнай лініяй. У абрыве дарогі выяўлены культурны слой цёмна-шэрага колеру, магутнасцю 0,5–1,5 м, у якім былі знойдзены сляды пажарышча, абгарэлае дрэва, рэшткі печаў-каменак, попел, косткі жывёл, ганчарная кераміка, фрагменты гаршкападобнай кафлі XV ст. 

Селішча адкрыў А.М. Ткачоў, абследаваў у 2004 г. А.У. Коласаў.