Шыфр
213В000497
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Ворань
Датаванне
VI - VIII стст. - IX - XI стст.
Селішча знаходзіцца на ўсход ад вёскі Ворань, на беразе р. Вароніца. Займае плошчу каля 0,5 га. Селішча ўзнікла на месцы стаянкі эпохі бронзы. Датуецца VI-VIІІ стст. і ІХ-ХІ стст. Адносіцца да культуры верхняга пласта Банцараўшчыны і эпохі Кіеўскай Русі.
Помнік выявіў у 1867 г. А.М. Семянтоўскі, абследавалі ў 1956 г. Л.В. Аляксееў, у 1972 г. А.Р. Мітрафанаў, у 1981 г. Ю.А. Заяц. Былі знойдзены прылады працы з светла-шэрага крэмню: скрабкі, скрэблы, адшчэпы з падрэтушоўкай па краях, праколка, нажы, пласціны, тронкавы наканечнік стралы, порыстая кераміка з дамешкам у гліне таўчоных ракавінак, пераважна неарнаментаваная (позні неаліт). Выяўлена таксама гладкасценная кераміка шэра-жоўтага колеру з дамешкам пяску ў гліне эпохі верхняга пласта Банцараўшчыны і сярэднявечча.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён