Шыфр
513В000988
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XI–XII стст.
Апісанне
Селішча-1 адкрыў у 1931 г. К. М. Палікарпавіч. Даследавалі ў 1969 г. В. Д. Будзько, які адзначаў наяўнасць шасці месцазнаходжанняў каменнага веку ў вёсцы, у 1975 г. Я. Г. Калечыц, датаваўшая помнік эпохай неаліту, у 2001 - 2002, 2006 гг. А. У. Коласаў.
Знаходкі прадстаўлены адшчэпамі і пласцінамі, нуклеусамі, скрабкамі, разцом на зломе нарыхтоўкі, вырабамі з выемкай, сякучымі прыладамі, фрагментамі грубаляпной і ляпной керамікі. Паселішча разбурана крэйдавым кар'ерам, пра што сведчыць захаваны катлаван памерам 50х40 м, глыбінёй да 2 м.