Шыфр
513В000996
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
II–V стст. н.э.
Апісанне
Пасяленні былі выяўленыя ў 1973 г. Н. В. Шамро. У 1975 г. Я. Г. Калечыц у паўднёва-заходняй частцы выдмы заклала раскоп на плошчы 56 кв. м. на глыбіні 0.3 м. было выяўлена каля 200 артэфактаў і 270 фрагментаў ляпной керамікі. Былі выяўлены культурныя рэшткі эпохі мезаліту, верхнедняпроўскай неалітычнай культуры (другая палова IV - канец III тыс. да н. э.), сярэднядняпроўскай культуры бронзавага веку (II тыс. да н. э.) і селішча II-V стст. н. э.
У 2000 і ў 2006 гг. А. У. Коласавым на развеяных участках у цэнтральнай і ўсходняй частцы схалмлення, на плошчы да 200 кв. м., вырабляўся збор под’ёмнага матэрыялу. У ліку крамянёвых знаходак сустрэты шматлікія адшчэпы, пласціны і іх фрагменты, нуклеусы. Сярод вырабаў з другаснай апрацоўкай-канцавыя і са скошаным рабочым краем скрабкі, разцы; часткі пласцін і пласціны-ўкладышы, трапецыі, вырабы з выемкай у падставе, чарашковыя наканечнікі стрэл на пласцінах. Фрагменты ляпной керамікі ўпрыгожаны ямачнымі ўцісненнямі, палачкай з накручанай на канцы ніткай і кропляпадобнымі наколамі.