зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча-1 эпохі жалезнага веку і сярэднявечча

Селішча-1 эпохі жалезнага веку і сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000923

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

Ранні жалезны век

Апісанне

Селішча з'яўляецца часткай розначасовага археалагічнага комплексу, у які таксама ўваходзяць гарадзішча, два селішчы, два курганных могільніка і дзве стаянкі каменнага бронзавага вякоў. Археалагічны комплекс сфарміраваўся ў раннім жалезным веку. Верагодна, суседняе гарадзішча выкарыстоўвалася як сховішча на выпадак небяспекі. 

Знаходзіцца непасрэдна каля падножжа гарадзішча, якое размешчана на поўдзень ад вёскі Бірулі. Селішча прымыкае да гарадзішча з усходняга, паўднёвага і заходняга бакоў. З усходняга боку яно падаўжаецца на 300 м да мяжы ірыгацыйнага каналу, з паўднёвага на 400 м, з заходняга 100 м. Належала насельніцтву банцараўскай культуры і крывічам на раннім этапе іх фармавання. Датуецца VII – Х стст.

Селішча выявіў у 2005 г. Кенька П.М. У 2006 г. ім была праведзена шурфоўка селішча. У 2010 г. шурф на селішчы заклаў Дзярновіч С.Д. Былі знойдзены ляпны гліняны посуд і яго фрагменты, рэчы з жалеза (серп, нажы) і інш.

Старонка