зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча-1 перыяду ранняга жалезнага веку

Селішча-1 перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Апісанне

Селішча-1 перыяду ранняга жалезнага веку (паселішча-1 перыяду неаліту І тыс. н. э.) знаходзіцца на захад ад в. Слабодка, на левым беразе р. Тур'я, у лесе, ва ўр. Мікольскае. Размешчана на паўночнай ускраіне астанца першай надпоймавай тэрасы, з поўначы і захаду абмежавана руслам ракі. Вышыня над узроўнем вады - 2,5 - 3,5 м. Працягласць паселішча згодна з распаўсюджваннем археалагічных матэрыялаў складае 500-700 м, шырыня да 250 м. Належала днепра-данецкай культуры эпохі неаліту.  Датуецца І тыс. да н.э. - І тыс. н.э.

Помнік упершыню агледзелі ў 1960 г. У.Ф. Ісаенка і В.М. Вяргеенка, абследаваў У.Ф. Ісаенка ў 1961, 1964, 1973, 1975 гг. Падчас абследаванняў ў 1960-х гг. на разворанай паверхні паселішча прасочваліся рэшткі жытлаў у выглядзе попельна-вугальных плямаў з абпаленымі камянямі і скапленнямі ляпной керамікі і апрацаванага крэменю. Усяго было зафіксавана 9 такіх плямаў, якія размяшчаліся ланцужком уздоўж берага ракі на адлегласці 25-30 м адна ад адной. 

У 1960-61 гг. на разворанай паверхні паселішча была сабрана значная колькасць археалагічных матэрыялаў ад неаліту да эпохі ранняга сярэднявечча. Пераважную большасць знаходак склала ляпная кераміка другой паловы I тыс н.э. 

У 1964 г. на паселішчы Слабодка-1 былі праведзены раскопкі. Падчас абследавання паселішча ў 1975 г. на паверхні помніка акрамя абломкаў ляпных пасудзін былі знойдзены пацеркі з сіняга шкла. Асноўная маса знаходак на помніку - апрацаваны крэмень і арнаментаваная ляпная кераміка.

У 2017 г. паселішча Слабодка-1 агледзела А.Ф. Касюк.

Старонка