зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча-1 перыяду жалезнага веку, ранняга феадалізму

Селішча-1 перыяду жалезнага веку, ранняга феадалізму

Змест

Апісанне

Селішча жалезнага веку і перыяду ранняга феадалізму знаходзіцца на ўсход ад в. Сіманавічы, ва ўрочышчы Селішча. Даўжыня селішча ўздоўж берага ракі 400-500 м, да паўночна-заходняй ускраіны вёскі. Зараз усходняя частка ўрочышча зарастае дрэвамі і хмызнякамі. Заходняя частка ўрочышча, што цягнецца ўверх па цячэнню ракі, пакрыта травяністай расліннасцю. Знешніх адметных прыкмет старажытнага паселішча на мясцовасці не маецца. Даследчыкі адносяць селішча да ранняга жалезнага веку (VI-VIII стст.) і ранне-феадальнага часу (X-XIII стст.).

Селішча адкрыў і абследаваў у 1965 г. Л.Д. Побаль. Была знойдзена грубаляпная і ганчарная кераміка.  У 1985 г. селішча абследаваў А. В. Іоў. У 1987 г. невялікія раскопкі правяла Н. М. Дубіцкая. Сярод знаходак пераважае кераміка ΧIV-ΧVI стст. Знойдзена таксама ганчарная кераміка ΧI-ΧII стст. і фрагменты ляпнога посуду больш ранняга часу. 

У 2000 г. групу археалагічных помнікаў каля в. Сіманавічы аглядаў В. Ф. Капыцін.

Старонка