Шыфр
113В000083
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в. Дружба (Скорбічы), на левым беразе р. Лясная адразу за паўночным канцом вёскі, паміж апошнімі хатамі і безыменным каналам; абапал грунтавой дарогі, што ідзе з вёскі на поўнач да аўтадарогі Н134; 0,65 км на паўночны ўсход ад плаціны на р. Лясная
Датаванне
IV - II стагоддзі да н.э. - ІХ - Х стст.
Селішча жалезнага веку i перыяду ранняга сярэднявечча - размешчана каля в. Дружбы, на левым беразе р. Лясная адразу за паўночным канцом вёскі. Выцягнута з поўначы на поўдзень, памеры 140х100 м. Плошча помніка часткова занята полем, часткова прыватным агародам.
Селішча адкрыла і даследавала ў 1966 г. І. П. Русанава, абследавала ў 1980, 1985 гг. Т.М. Каробушкіна. У 2014 г. малодшым навуковым супрацоўнікам аддзелу археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.Ю. Ткачовым, былі праведзены палявыя працы па даследаванню помнікаў археалогіі Брэсцкага раёна.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён