Шыфр
513В000808
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Горацкі раён, в. Хамянічы, 1,5 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе р. Бася
Датаванне
XVI–XVIII стст.
Селішча-2 знаходзіцца на ўсход ад вёскі, на левым беразе р. Бася. Тэрыторыя помніка знаходзіцца за 30-80 м на паўднёвы ўсход ад р. Бася. На паўночным захадзе тэрыторыя помніка абмежавана па лініі берага р. Бася, на поўначы, усходзе і поўдні - па ўмоўным лініям, злучаным з паўночна-заходняй лініяй. На поўначы праз тэрыторыю помніка праходзіць палявая дарога на в. Хамінічы.
Помнік адкрыў і абследаваў у 1987 г. В.Л. Насевіч. Падчас даслеаванняў на ворыве былі сабраны фрагменты ганчарнай керамікі.