зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча-2

Селішча-2

Змест

Апісанне

Упершыню людзі пасяліліся на гэтым месцы 3 тысячы год да нашай эры ў эпоху неаліту і працягвалі жыць у бронзавым веку (II тыс. да нашай эры). Пра гэта сведчаць знаходкі крамянёвых вырабаў і ўласцівай гэтаму перыяду керамікі. У якасці пастаяннага паселішча, культурныя рэшткі якога захаваліся да нашых дзён, селішча функцыяніравала з II — пачатку III стст. нашай эры. Таўшчыня  культурнага слою складае 0,2-0,9 м, вынайдзены рэшткі трох наземных пабудоў і адной паўзямлянкі, а таксама шкляныя, бронзавыя, гліняныя і жалезныя прадметы. Насельніцтва жалезнага веку, якое Н. М. Дубіцкая адносіць да плямён кіеўскай культуры, а некаторыя даследчыкі прылічваюць да ранніх  славян, жыло тут да заканчэння трэцяй чвэрці I тыс.

Даўжыня ўздоўж берага р. Пціч каля 250 м, вышыня над поплавам 5-6 м. Выявіў у 1930 г. А. Рынейскі, абследаваў у 1965 г. Л.Д. Побаль. У месцах размыву выяўлены культурны пласт 0,5 м. У ім знойдзена абпаленая кераміка і гліна, грубаляпная тоўстасценная кераміка.

Старонка