зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча-2 эпохі жалезнага веку і сярэднявечча

Селішча-2 эпохі жалезнага веку і сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000924

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

Ранні жалезны век

Апісанне

Селішча-2 эпохі жалезнага веку і сярэднявечча знаходзіцца на поўнач ад в. Бірулі. Паўночны яго бок размешчаны на правым беразе р. Бярэзіны, з захаду яно абмяжоўваецца агароджай сучасных могілак і лесам, з усходу забалочанай пратокай. Даўжыня селішча па лініі захад – усход складае 250 м. Ад берага р. Бярэзіна на поўдзень працягласць селішча – 400 м. У розныя часы яно належала насельніцтву кіеўскай культуры (ІІ – V стст. н.э.), банцараўскай культуры (VI – VIII стст.); крывічам на ранніх этапах рассялення (VIII – Х стст.).

Селішча з'яўляецца часткай розначасовага археалагічнага комплексу, у які таксама ўваходзяць гарадзішча, два селішчы, два курганных могільніка і дзве стаянкі каменнага бронзавага вякоў. Усё гэта утварае адзіны археалагічны комплекс.

Селішча № 2 выявіў у 2005 г. Кенька П.М. У 2006, 2008, 2009 гг. ім была праведзена шурфоўка селішча. У 2010 г. шурфы на селішчы заклаў Дзярновіч С.Д. У выніку даследавання былі знойдзены фрагменты ляпной керамікі, гліняныя праселкі, лунніца, жалезныя нажы, жалезная фібула, дэталі конскага рыштунку, фрагменты кругавога посуду, фрагменты посуду з палівай і інш.

Старонка