Шыфр
213В000925
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Ранні жалезны век
Селішча-3 эпохі жалезнага веку і сярэднявечча знаходзіцца на паўночны ўсход ад в. Бірулі на заходнім беразе возера Медзазол, на тэрыторыі былой сядзібы Юзэфовічаў. З паўднёвага боку селішча мяжуе з курганным могільнікам-1, з паўночнага і паўднёвага абмежавана забалочанай пратокай. Памеры селішча з поўначы на поўдзень 50 м, з захаду на ўсход 150 м.
Селішча з'яўляецца часткай розначасовага археалагічнага комплексу, у які таксама ўваходзяць гарадзішча, два селішчы, два курганных могільніка і дзве стаянкі каменнага бронзавага вякоў.
Помнік выявіў і даследаваў у 2006 г. Кенька П.М. Шурфоўка селішча паказала наяўнасць культурнага слою. Найбольш раннія знаходкі прыналежаць да эпохі мезаліту (крамянёвыя прылады працы і сляды апрацоўкі крамяню). Затым ёсць матэрыялы II – V стст. н.э. (ляпная кераміка з разчосамі).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён