зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча

Селішча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000363

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Лідскі раён, аг. Пескаўцы, с/с Пескаўскі, каля заходняй ускраіны аграгарадка

Датаванне

кан. І-га тыс. да н.э.

Апісанне

Селішча: каля заходняй ускраіны вёскі, на правым беразе р. Нёман. Даўжыня 450 м, шырыня да 150 м. Культурны пласт 0,6 м. Адкрыла ў 1951 г. С.А. Тараканава, абследавалі ў 1955 г. Ф.Д. Гурэвіч, у 1973 г. А.Р. Мітрафанаў. Знойдзена вуголле, фрагменты гаршкоў, абломак ад венчыка гаршка з ямачным арнаментам. Належала ўсходнебалцкім плямёнам.Стаянка-1: за 0,4 км на захад ад вёскі. Культурны пласт 0,6 м, прасочаны ўздоўж берага р. Нёман на 0,5 км. Выявіла ў 1951 г. С.А. Тараканава, абследавалі ў 1966 г. Н.М. Гурына і М.М. Чарняўскі. Знойдзены крамянёвыя скрабкі, сякерападобныя прылады працы і дробныя фрагменты керамікі бронзавага веку, у нневялікай колькасці крамянёвыя вырабы мезаліту.Стаянка-2: каля ўсходняй ускраіны вёскі, памер 40х120 м. Выявіў у 1973 г. А.І. Зімнякоў, даследаваў у 1983 г. М.М. Чарняўскі. Пад рэшткамі сярэднявяковага селішча выяўлены светла-шэры пласт са знаходкамі ранняга этапа нёманскай культуры.

Старонка