Шыфр
513В000406
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ІІ стагоддзе - IX стагоддзе
Апісанне
Адкрыў селішча жалезнага веку і размешчаную на другім беразе ручая стаянку эпохі мезаліту А. А. Рынейскі ў 1930 годзе ў час археалагічных разведак на рацэ Пціч. Ім былі знойдзены фрагменты грубаляпной гладкасценнай керамікі І тысячагоддзя нашай эры, кераміка і адыходы апрацоўкі крэменю бронзавага веку, кальцыніраваныя косці. У 1957 годзе ў час сваёй работы ў Глускім раёне з мэтай вынайсці пасяленні мілаградскай культуры селішча вывучала В. М. Мельнікоўская. У 1964 годзе Л. Д. Побаль выявіў у агаленнях берага Пцічы кераміку жалезнага веку. А. В. Іоў аглядаў селішча ў 1985 годзе, Н. М. Дубіцкая і М. І. Лашанкоў у 1987 годзе. У 2000 годзе агляд помніка зрабіў В. Ф. Капыцін.