зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча

Апісанне

Плошча каля 2 га. Адкрыў у 1930 г. А. Рынейскі, абследаваў у 1965 г. Л.Д. Побаль. Культурны пласт у агаленнях 0,3-0,5 м. Знойдзена шмат шлаку, некалькі крыц, грубая ляпная і ганчарная кераміка. Адносіцца да позняга этапу зарубінецкай культуры і да 6-8 ст. Раскопкі не праводзіліся.

Селішча-1 ранняга жалезнага веку і грунтавы могільнік пры ім знаходзяцца ва ўрочышчы Селішча, на правым беразе ракі Пціч, па абодва бакі ад маста і дарогі ў вёску Жалвінец ад шашы Глуск — Гарадок, у паўночна-заходнім напрамку ад самой вёскі, якая размешчана на супрацьлеглым беразе, на адлегласці каля 1 кіламетру ад яе. Урочышча размешчана на першай надпоймавай тэрасе правага берага ракі, што ўзвышаецца над поймай на 1,5-2,5 метры, месцамі да 4-5 метраў. Іншых відавочных прыкмет старажытнага паселішча не маецца. Памеры селішча 500-700х200 метраў, агульная плошча каля 2 гектараў. Уздоўж берага ракі на працягу 500-700 метраў вынайдзены фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі, шлакі, крыцы, жалезны нож. На адлегласці 100-200 метраў ад поймы, у пяску ля дарогі знойдзены перапаленыя чалавечыя косці.