зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча

Апісанне

Селішча-2 ранняга жалезнага веку і эпохі Старажытнай Русі размешчана на пясчаных дзюнах, выцягнутых уздоўж левага берага ракі Пціч, амаль у цэнтры вёскі, на адлегласці 200 метраў на захад ад могілак, ва ўрочышчы Старыя Клады. Урочышча ўяўляе сабой два ўзгоркі, дзе спачатку былі старажытныя могілкі; у другой палове XX стагоддзя яно распахвалася, а зараз часткова забудавана дачнымі дамамі, часткова парасло лесам. Паверхня ўзвышаецца над поплавам на 3-4 метры, прыкладная плошча каля 2 гектараў. Знешніх прыкмет старажытнага селішча ці могілак на мясцовасці не назіраецца.

Адкрыў селішча ў 1964 годзе Л. Д. Побаль. На распаханым у той час урочышчы ён знайшоў фрагменты грубаляпной керамікі з таўшчынёй сценак 0,5-0,8 сантыметра, а таксама абломкі спаленых костак, што, магчыма, сведчыць пра наяўнасць разбуранага грунтавага могільніка. Археалагічны помнік аднесены Л. Д. Побалем да II - V стагоддзяў (вылучанага даследчыкам позняга этапа зарубінецкай культуры) і VI - IX стагоддзяў. У 1985 годзе селішча даследаваў А. В. Іоў. У 1987 годзе Н. М. Дубіцкая і М. І. Лашанкоў не вынайшлі прыкмет паселішча з-за адсутнасці знойдзеных гістарычных артэфактаў.

У 2001 годзе В. Ф. Капыцін у пясчаных выдувах сабраў фрагменты ганчарнай керамікі перыяду Старажытнай Русі і больш позняга часу. У 2009 годзе ў паўночнай частцы ўзвышша на плошчы памерам 40х50 метраў М. І. Ткачовай сабраны 21 фрагмент кругавай керамікі: фрагменты сценак сасудаў XVI стагоддзя (2 адзінкі) і XVI-XIX стагоддзяў (19 адзінак).