зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Апісанне

Селішча ранняга жалезнага знаходзіцца каля на паўднёвы захад ад в. Кастрычнік, на ўзвышшы ва ўрочышчы Падліпкі, у левабярэжжы р. Ліса. У другой палове ΧΧ ст. тэрыторыя помніка ўзворвалася, у выніку чаго ўзгоркі знівеліраваны і на мясцовасці не вылучаюцца; на сучасных картах яны таксама не пазначаны. На момант агляду знешніх прыкмет селішча на мясцовасці не праглядалася.

Селішча адкрыла  ў 1957 г. В. М. Мельнікоўская ў час работы ў Глускім раёне Гомельскага атрада Славянскай (Верхне-Дняпроўскай) экспедыцыі Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры Акадэміі навук СССР (зараз Інстытут археалогіі Расійскай Акадэміі Навук). Падчас экспедыцыі былі знойдзены фрагменты ляпной керамікі, шлакі, абломак біканічнага праселка. Затым селішча ў 1964 г. вывучаў Л. Д. Побаль. У 2001 г. даследаваў В. Ф. Капыцін.

Раскопкі на селішчы не праводзіліся, сабранага падымнага матэрыялу недастаткова каб дакладна датаваць узнікненне селішча, выявіць перыяды яго функцыянавання і вызначыць культурную прыналежнасць яго насельнікаў. Селішча магло быць створана прадстаўнікамі мілаградскай, зарубінецкай і паслязарубінецкай, кіеўскай (тыпу Абідні) ці калочынскай культуры. Магчыма, што ў свой час на ім жылі прадстаўнікі розных культурна-гістарычных супольнасцей.

Старонка