зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча

Апісанне

Адкрыў селішча ва ўрочышчы Замікольшчына А. А. Рынейскі ў 1930 годзе ў час археалагічных разведак на рацэ Пціч. На развеяных ветрам пясках пагорка ім былі сабраны фрагменты ляпнога глінянага посуду. 

У 1957 годзе археалагічныя даследванні каля вёскі Падлужжа рабіла В. М. Мельнікоўская. У 1964 годзе археалагічны помнік і навакольную мясцовасць даследаваў Л. Д. Побаль. 

На распаханым полі ад паўднёвай ускраіны вёскі Падлужжа на працягу 1,5 кіламетра да паўночнай ускраіны вёскі Бярозаўка ім знойдзены апрацаваныя крамяні, фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі, кальцыніраваныя косці. Агульная плошча, з якой збіраўся пад’ёмны матэрыял дасягала 10 гектараў. На ёй месціліся некалькі селішчаў, адкрытых у свой час А. А. Рынейскім. 

Л. Д. Побаль аднёс кераміку жалезнага веку з расчосамі па вонкавай паверхні да вылучанага ім позняга этапа зарубінецкай культуры; ў сучаснай археалогіі гэта насельніцтва вядома як кіеўская культура. У 1977 і 2000 гадах селішча даследаваў В. Ф. Капыцін, у 1985 годзе А. В. Іоў, у 1987 годзе М. І. Лашанкоў і Н. М. Дубіцкая, у 1990 годзе яшчэ раз Н. М. Дубіцкая.