зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча

Апісанне

Селішча ранняга жалезнага веку і эпохі Старажытнай Русі знаходзіцца на ўскраіне вёскі Падлужжа, на правым беразе ракі Пціч. У абрывах ракі прасочваецца чорны культурны слой магутнасцю 0,3-0,5 м. Знойдзены фрагменты ляпной керамікі I тыс. н. э. Знаходкі прасочваюцца ўздоўж берага ракі на адлегласці да 70-100 м. Знойдзены абломкі ляпных гаршкоў.

Помнік археалогіі выявіў і абследаваў у 1964 г. Л.Д. Побаль. у 1985 г. яго вывучаў А. В. Іоў. У 1987 г.  агляд селішча праводзілі Н. М. Дубіцкая і М. I. Лашанкоў, у 2000 г. — В. Ф. Капыцін.