Шыфр
513В000422
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
ІІ - ІХ стст.
Селішча ранняга жалезнага веку і эпохі Старажытнай Русі знаходзіцца на паўночны ўсход ад вясковых могілак да старыцы ракі Пціч і на прысядзібных участках мясцовых жыхароў. У агаленнях горных парод бачны культурны слой, маюцца скопішчы камянёў. Магутнасць культурнага слою — 0,2-0,4 м. Знойдзена ляпная гладкасценная кераміка. У паўночнай частцы селішча прасочваецца мыс памерам 30 на 15 мм, на якім былі прыкметны рэшткі ахоўнага вала і рова, магчыма, гарадзішча. Знойдзена ляпная гладкасценная кераміка. Агульная плошча селішча каля двух гектараў.
Помнік археалогіі адкрыў у 1929 г. А. Рынейскі, абследаваў у 1965 г. Л.Д. Побаль. У 1987 г. агляд селішча праводзілі Н. М. Дубіцкая і М. I. Лашанкоў, у 2000 г. — В. Ф. Капыцін.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён