Шыфр
513В000430
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ІІ - ІХ стст.
Селішча жалезнага веку знаходзіцца на захад ад в. Уюнішча, ва ўрочышчы Гарадок. Знешніх прыкмет старажытнага паселішча не маецца, само ўрочышча моцна зменена лесанарыхтоўкай, узворваннем і лесапасадкай, пракладзенай дарогай.
Адкрыў селішча каля в. Уюнішча ў 1964 г. Л. Д. Побаль. У лесе на захад ад вёскі былі знойдзены прыкметы існавання тут селішча жалезнага веку.
У 2001 г. мясцовасць аглядаў В. Ф. Капыцін. Быў сабраны падымны матэрыял. Селішча магло належаць прадстаўнікамі мілаградскай, зарубінецкай і паслязарубінецкай, кіеўскай (помнікі тыпу Абідні) ці калочынскай культуры. Магчыма, што ў свой час на ім жылі прадстаўнікі розных культурна-гістарычных супольнасцей.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён