Шыфр
513В000748
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
І-е тысячагоддзе н.э.
Апісанне
Селішча знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі Цэль, на высокім мысе, які ўтвораны з заходняга і паўднёвага бакоў глыбокім (да 10 м) ярам, з паўночнага - абрывістым высокім (12-15 м) берагам р. Свіслач. Паводле дадзеных Л.Д. Побаля, які абследаваў селішча ў 1965 годзе, культурны пласт 0,3-0,7 м прасочаны на ўсёй пляцоўцы селішча і ў агаленнях.
Пры аглядзе селішча А.В. Вараненкам і Ю.В. Клеванцом у ліпені 2019 г. уся пляцоўка цалкам парасла дрэвамі і хмызняком, большая частка помніка знаходзіцца на могілках. Помнік без бачных пашкоджванняў.