Шыфр
413В000525
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
VI-VIII, X - XII стст.
Селішча Баравікі-1 знаходзіцца на паўночнай ўскраіне вёскі і на ўзвышшы, якое цягнецца на поўнач амаль да балота (ур. Мохава Балота), на захад ад могілак, на правым беразе р. Булянка (левы прыток р. Грыўда). Праз узвышша ідзе дарога на в. Коласава. Паверхня помніка, акрамя паўднёва-ўсходняй часткі, якая часткова выкарыстоўваецца мясцовымі жыхарамі пад агароды, задзірваваная. Прыкладныя памеры селішча да 6 га.
Селішча было выяўлена ў 1963 г. В.Р. Супруном. Абследавалася гэтым жа даследчыкам у 1964 г., Л.Д. Побалем ў 1974 г. Раскопкі не праводзіліся. У 2011 г. сучасны стан помніка абследавалі М.І. Ткачова, З.А. Харытановіч.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён