зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча Дарошавічы-2 перыяду сярэднявечча, новага часу

Селішча Дарошавічы-2 перыяду сярэднявечча, новага часу

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000163

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Дарошавічы, 200 м на паўднёвы ўсход ад вёскі

Датаванне

ІІІ - ІІ тыс. да н. э.

Апісанне

Селішча Дарошавічы-2 перыяду сярэднявечча, новага часу знаходзіцца на правабярэжных тэрасах р. Нёман на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Дарошавічы. Займае ўчасткі верхняй і ніжняй (надпоймавай) тэрас. Верхні абмежаваны з захаду вясковымі пабудовамі, з поўдня ярамі. Ніжні прыпадае на своеасаблівае ўзвышэнне тэрасы, пачынаецца ад палявой дарогі і забалочанага ўчастка  поймы, працягваецца да апошняга вялікага яра, абмяжоўваецца з захаду схіламі верхняй тэрасы, з усходу руслам ракі. Датуецца стаянка і селішча Дарошавічы-2-ГЭС перыядам каменнага і бронзавага вякоў (ІІІ-ІІ тыс. да н.э.), познім сярэднявеччам і новым часам (XVI -XVII стст.).

Помнік выявіла ў 2003 г. група  археолагаў у складзе В.С. Абухоўскага, А.Г. Калечыц, В.Л. Лакізы,  М.М. Чарняўскага. Былі знойдзены фрагменты ганчарнай керамікі. У 2010 г. М.А. Плавінскі правёў на  ніжнім участку помніка археалагічныя раскопкі. Была атрымана калекцыя артэфактаў (крамянёвыя прылады працы, ганчарная кераміка, металічныя вырабы), якія сведчаць аб наяўнасці ў гэтым месцы шматкультурнага паселішча з розначасовымі матэрыяламі позняга неаліту-бронзавага веку, позняга  сярэднявечча і новага часу.

Старонка