Шыфр
213В000681
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Плусы, у паўднёва-заходняй частцы вёскі, на паўночна- заходнім беразе воз. Суя, 0,45 км на ўсход ад шашы Р-46 ”Лепель – Полацк – Мяжа Расійскай Федэрацыі (Юхавічы)“, ва ўрочышчы Барок пры дарозе
Датаванне
XI - XIII стст.
Селішча знаходзіцца на месцы стаянкі эпохі неаліту ці мезаліту.
Курганны могільнік размешчаны на паўночна-заходняй ускраіне вёскі ва урочышчы Барок, цягнецца ўздоўж дарогі ў вёску каля 200 м. Налічвае 38 курганоў вышынёй 0,7 - 2 м. Насыпы знаходзяцца на месцы пасеішча V - VII стст. Сама мясцовасць зарослая хваёвым лесам.
У 1988 г. курганны могільнік быў узяты на ўлік як помнік рэспубліканскага значэння.
Селішча мае памер 150x190 м. Выявіў яго і абследаваў у 1965 г. Г. В. Штыхаў. Знойдзены рэшткі ганчарнай керамікі, бронзавы злітак у выглядзе палачкі даўж. 7 см і крыжык з патоўшчанымі канцамі. Датуецца ХІ - ХІІІ стст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён