Шыфр
413В000552
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
II - V стст., VI - IX стст.
Селішча знаходзіцца адразу за паўднёва-заходняй ускраінай вёскі, на невялікім узвышшы, у левабярэжжы р. Грыўда (левы прыток р. Шчара). Тэрыторыя помніка, акрамя паўночна-ўсходняй часткі, якая разбурана кар’ерам, задзірваваная. У сценках кар’ера бачны культурны пласт шэрай афарбоўкі. Прыкладныя памеры селішча да 1 га. Датуецца II—V, VI - IX стст. і адносіцца да жалезанага веку і сярэднявечча.
Селішча было выяўлена ў 1963 г. В.Р. Супруном, абследавалася гэтым жа даследчыкам ў 1964 г., Л. Д. Побалем у 1973 і 1974 гг. Даследчыкамі на помніку сабраны рэшткі домніц, шлакі, ляпная кераміка. Раскопкі не праводзіліся. У 2011 г. сучасны стан помніка абследавалі М. І. Ткачова і З. А. Харытановіч.