Шыфр
413В000555
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VI-VIII, XI - XIII стст.
Селішча знаходзіцца на поўдні ад паўднёвай ускраіны вёскі, на узвышшы паміж калгасам і лесам, у правабярэжжы р. Вершанка (правы прыток р. Шчара). Прыкладныя памеры селішча да 5 га. Датуецца VI - VIII, XI - XIII стст.
Селішча было выяўлена ў 1963 г. В.Р. Супруном, абследавалася гэтым жа даследчыкам у 1964 г., Л. Д. Побалем у 1973 і 1974 гг. У розныя часы на помніку былі сабраны фрагменты позняй ляпной і кругавой керамікі, шлакі ад выплаўкі жалеза з балотнай руды і рэшткі вытворчасці паліванай кафлі. Раскопкі не праводзіліся. У 2011 г. сучасны стан помніка абследавалі М. І. Ткачова, З. А. Харытановіч. Пад час агляду была сабрана кругавая кераміка перыяду Кіеўскай Русі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён