Шыфр
513В000102
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
ранні жалезны век
Селішча перыядаў ранняга жалезнага веку і ранняга сярэднявечча знаходзіцца на першай надпоплаўнай тэрасе правага берага р. Красная, на захад ад вёскі Чырвоны Агарод, ва ўрочышчы Селішча, на ўзлессі. Селішча цягнулася на некалькі соцень метраў уздоўж тэрасы р. Красная. Яго шырыня 200-250 м, абмежавана поймай р. Красная на захадзе і лесам на ўсходзе.
Упершыню помнік адкрыў і ўвёў у навуковы зварот у 1964 г. Л.Д. Побаль, у 1987 г. селішча абследавала Н.Н. Дубіцкая. У 1999 г. В.Ф. Капыцін у супрацьпажарным рове сабраў фрагменты грубаляпной керамікі з дамешкамі жарствы і шамота ў цесце і ганчарнай керамікі, асобныя з якіх былі ўпрыгожаны разнымі гарызантальнымі лініямі. У 2018 г. помнік абследаваў А.В. Вараненка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён