зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча перыядаў ранняга жалезнага веку і ранняга сярэднявечча

Апісанне

Селішча каля в. Шчаткава - гэта помнік матэрыяльнай культуры, пакінуты насельніцтвам позняга этапа зарубінецкай і калочынскай археалагічных культур і перыяду Старажытнай Русі.

Селішча перыядаў ранняга жалезнага веку і ранняга сярэднявечча знаходзіцца за 0,9 км на паўночны захад ад вёскі Шчаткава, за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Панюшкавічы, на першай надпоплаўнай тэрасе правага берага р. Бярэзіна, за 0,2 км на паўднёвы ўсход ад вусця р. Панюшкавічы, з усходняга боку гарадзішча, ва ўрочышчы Гарадок.

Абавязковым элементам, які падлягае захаванню, з'яўляюцца культурны пласт селішча магутнасцю да 1 м. Культурным пластом у археалогіі называюць пласт зямлі, які змяшчае рэшткі жыццядзейнасці старажытных людзей.