Шыфр
413В000580
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
7 тыс. да н. э. - 2 тыс. да н. э
Апісанне
Стаянка Ферадкі-1, стаянка і селішча Ферадкі-2, стаянка і селішча Ферадкі-3 знаходзяцца каля в. Ферадкі. Стаянкі і селішчы выявіў і абследаваў В. Р. Супрун.
Аналіз атрыманай калекцыі крамянёвых артэфактаў даў падставу для датавання стаянкі і селішча Ферадкі-1, 2, 3 перыядам каменнага і бронзавага веку (7-2 тысячагоддзямі да н.э.), а таксама сярэднявеччам і новым часам (ХІ-ХVІІІ стст.). Для помніка распрацаваны і прапанаваны для зацвярджэння праект зон аховы.