зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча перыяду ранняга сярэднявечча

Апісанне

Стаянка сожскай археалагічнай культуры позняга мезаліту (8–6 тыс. г. т.н.) на першай надпоймавай тэрасе правага берага Дняпра, ля падножжа якой працякае р.Адаменка, у 1,5 км на поўнач ад агр.Новы Быхаў.

Плошча селішча 150x40 м.Раскопам і шурфамі ўскрыта 142 кв. м культурнага пласта, які залягае ў дробназярністым светла-жоўтым пяску на глыбіні 0,1–0,4 м ад паверхні. Знаходкі расшчэпленага крэменю прадстаўлены пласцінамі, адшчэпамі, нуклеўсамі. Сярод прылад працы: канцавыя скрабкі, рэтушныя, двухгранныя і па вуглу зламанай нарыхтоўкі разцы, вырабы з выемкай, свідэроідны наканечнік стралы, праколка, вастрыі, пласціны-ўкладышы.